Папулярны сэрвіс інтэрнэт-тэлефаніі Skype у цяперашні момант можа быць недаступны для мільёнаў карыстальнікаў па ўсім свеце.

Збой пацвярджаюць і самі карыстальнікі, многія з якіх не могуць аўтарызавацца ў сістэме. А ў афіцыйным Twitter паведамляецца наступнае: «Некаторыя з вас могуць мець праблемы з падключэннем да Skype — мы вывучаем праблему і выбачаемся за перашкоды ў зносінах».

Паводле дадзеных ZDNet, у сераду ўвечары за паўгадзіны па ўсім свеце колькасць актыўных карыстальнікаў сэрвісам упала з 21 млн да 12,5 млн чалавек. Скаргі на праблемы з сэрвісам паступаюць, у прыватнасці, з Еўропы і з Паўночнай Амерыкі.

На гэты момант у Skype спрабуюць вызначыць прычыну ўзніклай праблемы.

Нагадаем, кампанія Skype месціцца ў Люксембургу. Яна з’явілася ў 2003 годзе. Сістэма дазваляе здзяйсняць аўдыё- і відэазванкі і весці тэкставую перапіску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?