У Мінску бясплатны праезд для школьнікаў замацаваны пакуль толькі ва ўнутраным распараджэнні «Мінсктранса», паведаміў намеснік старшыні гарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў на прэс-канферэнцыі 22 снежня.

«Цяпер мы прапрацоўваем пытанні кампенсацыі расходаў на бясплатны праезд для школьнікаў, — сказаў чыноўнік. — Бясплатны праезд для школьнікаў — гэта тая тэма, якая, я думаю, на ўсе наступныя гады ўжо знятая. Мы вярнулі гэту пазіцыю, і з гэтага часу ў Мінску школьнікі ездзяць бясплатна. Горад рашэнне прыняў».

Ціцянкоў выказаў меркаванне, што вучні старэйшых класаў павінны будуць пацвярджаць свой статус вучня пры дапамозе даведкі пра месца навучання з уклеенай фатаграфіяй, у той час як вучням малодшых класаў такі дакумент не спатрэбіцца.

Намеснік старшыні гарвыканкама аспрэчыў чуткі пра тое, што для пацвярджэння права на бясплатны праезд вучням неабходна паказваць дзённік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?