Беларускі форвард Сяргей Касціцын закінуў 6-ю шайбу ў  сезоне 2010–2011 НХЛ. Але яго "Нэшвіл" саступіў «Чыкага» — 1:4, шайбу беларус закінуў пры ліку 0:3.

«Нэшвіл» з 40 баламі займае другі радок у Цэнтральным дывізіёне і 7-е ў Заходняй канферэнцыі.

Лідар Заходняй канферэнцыі «Дэтройт» выйграў у овертайме ў «Ванкувера» — 5:4, а абаронца «красных крылаў» Руслан Салей вызначыўся галявым пасам (пры ліку 2:3).

Гэта 200 бамбардзірскі бал 36-гадовага капітана зборнай Беларусі за кар'еру ў НХЛ (43+157), пачынаючы ад 1996 г.

Салей, нагадаем, выступаў таксама за "Анахайм" (1996--2006), "Флорыду", "Каларада", а ўлетку перайшоў у "Дэтройт".

***

Беларускі дэсант у НХЛ у сезоне 2010/2011:

Міхаіл Грабоўскі (Таронта) — 25 бамбардзірскіх балаў (12+13), Андрэй Касціцын (Манрэаль) — 21 (9+12), Сяргей Касціцын (Нэшвіл) — 14 (6+8), Руслан Салей (Дэтройт) — 6 (0+6).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?