Кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў, зняты ў ноч на 23 снежня з цягніка Мінск-Варшава беларускімі памежнікамі, перададзены міліцыі.

Марцалеў паведаміў па тэлефоне, што затрыманне адбылося на станцыі Брэст-Цэнтральны. Прыкладна праз паўтары гадзіны ён быў дастаўлены ў бліжэйшы райаддзел міліцыі. «Цяпер сяджу тут. Кажуць, што начальства будзе раніцай», — сказаў Марцалеў.

Кіраўнік выбарчага штаба Статкевіча накіроўваўся ў сталіцу Польшчы на запрашэнне тэлеканала «Белсат» на запіс перадачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?