На птушкафабрыцы «Красная паляна» ў Жалезнагорскім раёне Курскай вобласці адбываецца масавая «ўтылізацыя» жыўнасці. Ужо знішчана больш за 1 мільён галоваў птушкі, расказваюць на фабрыцы, а на чарзе — яшчэ 3 млн.
Пры гэтым жывых куранят проста выкідваюць паміраць на марозе. Як тлумачыць кіраўніцтва найбуйнейшага ў Расіі пастаўшчыка мяса бройлераў, праз фінансавыя праблем куранят няма чым карміць.
«Дарослых птушанят бройлера скідаюць у яму, закопваюць і заворваюць трактарам. А самых маленькіх птушанят
Птушкафабрыку нібыта «закашмарылі суд, судовыя прыставы, энергетыкі, АМОН, пракуратура і апрычнікі губернатара Курскай вобласці Аляксандра Міхайлава», піша выданне. Паводле яго дадзеных, кіраўніцтва фабрыкі 15 снежня мае намер звярнуцца да прэзідэнта і прэм’
Як расказаўпрэс-сакратар птушкафабрыкі Дзмітрый Наскоў, «ужо праз дзесяць дзён ад птушкафабрыкі нічога не застанецца». Дарэчы, менавіта ён выклаў у сваім блогу фота і відэа знішчэння жыўнасці.
Тым часам назіральнікі не выключаюць, што Жалезнагорскі раён Курскай вобласці можа ператварыцца ў новае Пікалёва. Фармальна праблемы комплексу звязаныя з увядзеннем на ім працэдуры банкруцтва, але назіральнікі бачаць у тым, што адбываецца, супрацьстаянне паміж «Адзінай Расіяй» і «Справядлівай Расеяй», адзначаецца ў публікацыі.
Чакаецца, што да вечара калектыў «Краснай паляны» накіруе зварот да прэзідэнта і прэм’