Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, найбольш актыўна галасавала Віцебская вобласць, дзе выбарчыя ўчасткі наведалі 5% выбаршчыкаў. У Брэсцкай вобласці прагаласавала 2,6% выбаршчыкаў, Гомельскай — 4,2%, Гродзенскай — 3,1%, Мінскай — 3%, Магілёўскай — 3,5%, Мінску — 2,6%.

«У цэлым ніводнай заўвагі па арганізацыі датэрміновага галасавання ні ад арганізатараў выбараў, ні ад назіральнікаў, ні ад выбаршчыкаў да нас не паступіла», — паведаміў Лазавік.

На прэзідэнцкіх выбарах 2006 года ў першы датэрміновага галасавання свой выбар зрабілі каля 3% выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?