Арт-група Femen, вядомая сваімі перфомансамі, зладзіла акцыю ля пасольства Беларусі ў Кіеве.

У паведамленні ў сваім LJ Femen піша, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў яны хочуць падтрымаць народ Беларусі. «Гэй, беларусы, скарыстайце свой шанец! Зрыньце яго з наседжанага трона», — заклікае Femen.

Femen зладзіла мона-мітынг «Ганіце Бацьку» ля муроў пасольства Беларусі ў Кіеве. Другім пасланнем было «Шукайце Алесю» — як заклік уводзіць у палітыку жанчын. Femen лічыць, што сёння Беларусь можа выратаваць толькі жанчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?