Кіраўніцтва Ліберальна-дэмакратычнай партыі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня мае намер наведаць Беларускі дзяржаўны цырк.

"У дзень правядзення выбараў прэзідэнта вышэйшае кіраўніцтва, цэнтральны камітэт, кіраўнікі рэгіянальных структур і каардынатары партыі запланавалі наведванне Белдзяржцырка, у якім адбудзецца цікавы забаўляльны паказ новай праграмы", — паведамілі БелаПАН у прэс-службе партыі.

ЛДП запрашае ўсіх далучыцца і ў гэты дзень "наведаць тэатры, кінатэатры і канцэрты нашай краіны".

Лідар партыі Сяргей Гайдукевіч вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, аднак, заявіўшы аб зборы неабходных для рэгістрацыі 100 тыс. подпісаў, вырашыў зняцца з выбараў. На яго думку, выбары ў Беларусі — гэта "спектакль, вынік якога вядомы загадзя".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?