Калі ў дзень падпісання дамовы пра АЭП у Маскве Някляеў заклікаў дружыну кандыдатаў зняцца з выбараў, у мяне ў галаве перафразавалася гогалеўскае, з «Тараса Бульбы»: «Што, Някляеў, памаглі табе твае маскалі?» Аляксандр Фядута, паліттэхнолаг кампаніі «Гавары праўду» і Някляева, адказаў у тон: «Что, Дынько, помогли тебе твои америкосы?».

Ён перавёў гаворку з Расіі на Захад.

Так, кожная дзяржава прасоўвае свае інтарэсы. Пытанне ў тым, з чыімі інтарэсамі супадае наш, беларускі інтарэс.

ЕГУ, у якім спадар Фядута выкладае, фінансуецца Захадам, а не Масквой.
Масква не зацікаўленая ані ў развіцці грамадзянскай супольнасці, ані ва ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці ў Беларусі, а Захад менавіта ў гэтым бачыць сваю стратэгічную задачу — у падтрымцы стварэння беларускай нацыі. Масква ж на сёння ідэальным спосабам звяржэння Лукашэнкі бачыць наменклатурны пераварот, з заменай сённяшняга кіраўніка на яшчэ больш «згаворлівага» (адсюль і ілюзорныя надзеі на бунт у часе усебеларускага хурала).
Клінтаніха ўключыла пункт пра дэмакратыю і правы чалавека ў дамову з Мартынавым, у якую беларускія дыпламаты надта ж прасоўвалі пункт пра падтрымку АЭС.

Ніякай дэмакратыі і правоў чалавека Расія ў дамовы пра АДКБ і АЭП не ўключае.

Высокія госці з ЕС і ЗША сустракаюцца ў часе сваіх візітаў з апазіцыяй і праваабаронцамі. Лаўроў — нічога падобнага.

Казулін спадзяваўся на Расію, але з турмы яго выцягваў Захад.

Розніца ёсць і ў метадах Захаду і Расіі ў Беларусі, і ў мэтах.

Нельга прыцягваць Расію ў якасці арбітра ўнутрыпалітычных пытанняў. Нешта падобнае здарылася ў XVIII ст.
Спачатку Сапегі, пасля Радзівілы і Панятоўскі звярталіся па дапамогу Расіі для вырашэння ўласных задач.

На карціне Яна Матэйкі «Рэйтан, або Упадак Польшчы», адлюстраваная сцэна, што адбылася ў трэці, вырашальны дзень працы Сойма, які легітымізаваў падзел Рэчы Паспалітай між Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. 21 красавіка 1773 года навагрудскі шляхціц Тадэвуш Рэйтан у роспачы лёг ля дзвярэй і не пускаў удзельнікаў Сойма ў залу падпісваць дамову аб падзеле краіны. Побач з яго постаццю выяўлены князь Адам Панінскі — як пазней высветліцца, платны агент расійскага пасольства, які атрымліваў 24 тысячы дукатаў у год. Узнятай рукою ён паказвае на расійскіх салдатаў у дзвярах. Побач з ім у светлым убранні — Станіслаў Патоцкі, польскі палітык прарасійскай арыентацыі. З левага боку высіцца самотная постаць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага з гадзіннікам у руцэ – ад яго больш тут нічога не залежыць. На балконе з дамамі – расійскі пасол Мікалай Рапнін. Над усёй кампазіцыяй дамінуе гіганцкі партрэт царыцы Кацярыны ІІ.

Некаторыя з ім былі прасцячкамі, іншыя — прахадзімцамі.
Фядута-гісторык (бездакорны даследчык) ведае, чым гэта скончылася, бо сам займаецца блізкім да таго перыядам.

У часе Аранжавай рэвалюцыі Кучма і Януковіч не пусцілі ў якасці арбітра Расію. Хоць гэта каштавала ім улады.

Паліттэхнолагі Някляева выдатна скарысталі нацыянальны стэрэатып: «калі гаворыць па-беларуску, значыць, наш чалавек». Але

для мяне Някляеў перастаў быць сур’ёзным кандыдатам ад моманту, як загаварыў аб продажы заводаў Расіі.

Дзейнасць «Гавары праўду» на гэтых выбарах, па-мойму, адпавядае найперш чаканням Масквы, каб у Беларусі з’явілася прарасійская апазіцыя. А ўніверсальную адмазку пра «здраду піндосаў і крэмлядзі» мы чулі ў 2001 годзе. Ад людзей, якія круціліся ў штабе Ганчарыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?