Як паведамляюць у Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама, з раніцы 14 снежня, да 9.00, у сталіцы зарэгістравана 15 ДТЗ.

Гэта больш, чым у звычайныя дні. Усе аварыі нязначныя, толькі з матэрыяльнай шкодай. Людзі ў іх не пацярпелі.

На заснежаных вуліцах не рэкамендуецца набіраць хуткасць большую за 40 км/г. Тармазіць трэба паволі, загадзя, а набіраць хуткасць — асцярожна.

Ездзіць у снег рэкамендуецца на першай і другой перадачах, з уключэннем «снежнага рэжыму», калі такі ёсць.

Калі ў вас на аўтамабілі стаіць летняя гума, у снежныя дні ад выезду лепей устрымацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?