56-гадовая жыхарка Маладзечна загінула 6 снежня ў выніку недарэчнага дарожна-транспартнага здарэння.

У вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёна прыкладна ў 15.30 пенсіянерка знаходзілася ў гандлёвым кіёску на вуліцы Цэнтральнай. У гэты момант у будынак урэзаўся грузавік Маладзечанскага аграсэрвісу «ГАЗ-5204», якім кіраваў 49-гадовы вадзіцель. Ён не справіўся з кіраваннем, выконваючы правы паварот. У выніку ДТЗ пакупніца загінула, а прадаўцу была аказана дапамога без шпіталізацыі. Распачата справа па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?