У камісіях па выбарах прэзідэнта па стане на 6 снежня акрэдытавана 17.885 унутраных назіральнікаў, паведамілі БелаПАН у Цэнтрвыбаркаме.

Пры Цэнтральнай камісіі акрэдытавана шэсць назіральнікаў, у тэрытарыяльных камісіях — 673, ва ўчастковых — 17.206.

Найбольшая колькасць назіральнікаў вылучана грамадскімі аб’яднаннямі

— 11.987. Самыя актыўныя ў гэтым плане Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 2.938, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 2.663, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 2.186 чалавек, РГА «Белая Русь» — 2.155.

Грамадзяне шляхам падачы заяў вылучылі 2.904 назіральнікі, працоўныя калектывы — 2.070.

Палітычныя партыі пакуль вылучылі 924 назіральнікі,

у тым ліку Камуністычная партыя Беларусі — 524, Беларуская аграрная партыя — 122, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 98, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя — 86, Рэспубліканская партыя — 73, Партыя БНФ — шэсць, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада і Аб’яднаная грамадзянская партыя — па пяць, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — па два, Беларуская патрыятычная партыя — аднаго.

Акрамя таго, Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 567 міжнародных назіральнікаў. 255 з іх прадстаўляюць місію Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, 234 — місію СНД, 35 — Міжпарламенцкую асамблею СНД, 21 — цэнтрвыбаркамы замежных краін, 10 — Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, па шэсць — Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і Парламенцкую асамблею АБСЕ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?