У Магілёўскай вобласці памяншаецца колькасць выбаршчыкаў. Зараз у спісы для галасавання ўнесена каля 829 тыс. грамадзян, якія маюць права голасу,

паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта.

Як адзначыла сакратар камісіі Людміла Макаранка, гэта лічба папярэдняя, паколькі яшчэ ідзе ўдакладненне спісаў грамадзян, якія маюць права голасу.

На прэзідэнцкіх выбарах у верасні 2001 года ў спісах выбаршчыкаў вобласці налічвалася 876.296 чалавек. Такія лічбы прыводзіць Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

У красавіку 2010 года на выбарах у мясцовыя саветы Магілёўскай вобласці агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, склала 836.218, пра што сведчаць звесткі Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?