Галоўны рэдактар брэсцкай газеты «Заря» Аляксандр Іваноў заявіў Змітру Шухраю, даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, што патрабуе правак, каб праграма кандыдата выйшла ў друк. У прыватнасці, Іваноў выкрасліў з праграмы абзац пра наступствы Чарнобыля, сказ пра «раённую і абласную мафію», а таксама сказ з заклікам людзей прыйсці на Кастрычніцкую плошчу 19 снежня.

«Рэдактар „Зари“ абавязаны надрукаваць выбарчую праграму ў тым выглядзе, у якім мы яе падалі. Для нас прынцыпова пакінуць кожнае слова ў гэтай праграме. Таму я падаў скаргу ў Берасцейскую абласную выбарчую камісію, а калі станоўчага адказу мы адтуль не атрымаем — мы пададзім скаргу ў пракуратуру», — сказаў прэсавай службе БХД Зміцер Шурхай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?