Крымінальная справа за крадзеж была распачата 30 лістапада ў дачыненні да механізатара з Петрыкава.

30-гадовы мужчына, работнік прадпрыемства «Палессе-Аграінвест», наняў пагрузачнае абсталяванне і вывез з тэрыторыі Петрыкаўскага камбіната будаўнічых матэрыялаў пілараму.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, механізатар прадаў пілараму як лом чорнага металу больш чым за 1 млн. 230 тыс. рублёў прадпрыемству «Гомельдругасмет».

У Петрыкаўскім РАУС дапоўнілі, што камбінат будматэрыялаў з’яўляецца банкрутам. Яго тэрыторыя знаходзіцца ў закінутым стане, доступ на яе вольны.

Выкрадзеную пілараму канфіскаваць не ўдалося.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?