Ён створаны на базе дзейнага кінатэатра «Мір» за кошт сродкаў прадпрыемства «Брэстаблкінавідэапракат».

Як паведаміла генеральны дырэктар гэтага прадпрыемства Варвара Бусел, для паказу фільмаў у такім фармаце набыты лічбавы кінапраектар, акуляры Dolby 3D.

«Пакуль мы працуем у тэставым рэжыме, таму пачалі з двух кінасеансаў у дзень. Канчаткова 3D-кінатэатр такім, якім мы яго бачым, будзе створаны да лютага 2011 года. У кіназале, якая цяпер разлічана на 378 гледачоў, будзе ўстаноўлена 350 спецыяльных крэслаў, у фае адкрыты кінабар. На сёння пакуль зроблены рамонт толькі ў фае», — адзначыла Бусел.

Як падкрэсліла кіраўнік «Брэстаблкінавідэапракату», з-за таго што ў апошні час усё больш фільмаў выпускаецца ў лічбавым фармаце, а ў горадзе не было тэхнічнай магчымасці іх паказваць, брэсцкія гледачы не маглі бачыць па адной-дзве прэм’еры ў месяц.

«Цяпер гэтая праблема вырашана. Дарэчы, мы плануем, што ў наступным годзе адна з залаў брэсцкага кінатэатра „Беларусь“ таксама стане 3D», — сказала Бусел.

1 снежня гледачам быў прадстаўлены баявік «Піранні» (ЗША), у афішу 2 снежня дабавіцца амерыканская камедыя «Дзівакі». З 10 снежня пачнецца пракат фільма «Рапунцэль: заблытаная гісторыя». Кошт білета складае 15 тыс. рублёў.

Брэст стаў чацвёртым горадам у Беларусі пасля Мінска, Гомеля і Гродна, жыхары якога атрымалі магчымасць глядзець фільмы ў фармаце 3D.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?