У Познані 1 снежня на матч 5-га тура групавога этапа Лігі Еўропы паміж «Лехам» і «Ювентусам» прыйшла 41 тыс. гледачоў. Тэмпература паветра перад пачаткам гульні была мінус 15°С, ішоў снег.

 Ekstraklasa.net

Ekstraklasa.net

Матч паказваў у жывым эфіры тэлеканал «Лад». «Лех», за які выступае беларус Сяргей Крывец, згуляў з «Ювентусам» унічыю — 1:1

і выйшаў у плей-оф Лігі Еўропы.

Адкрыў лік у сустрэчы латвійскі легіянер польскага клуба Арцём Руднеў (12-я хвіліна). На 84-й хвіліне Вінчэнца Яквінта лік зраўняў — 1:1. Гэта пятая нічыя «Юве» ў 5 гульнях.

Крывец быў заменены на 54-й хвіліне.

У іншым матчы ў групе «Манчэстэр Сіці» выйграў у «Зальцбурга» 3:0 (Балатэлі — 2, Адам Джонсан).

Перад апошнім турам: МС — 10, Лех — 8, Ювентус — 5 (5 нічыіх), Зальцбург — 2.

Нагадаем, што ў чацвер у Мінску пройдзе матч БАТЭ — «Дынама» Кіеў. Прагназуецца 10–12°С марозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?