Гэтае яўрэйскае свята нагадвае пра духоўную перамогу старажытных іудзеяў — вызваленне ў 164 годзе да нашай эры галоўнай святыні яўрэйства — Іерусалімскага храма. У памяць пра гэта штогод у пэўныя дні яўрэйскага календара запальваюцца ханукальныя агні, а самі яўрэі святкуюць і радуюцца цэлыя сем дзён.

Сёлета Ханука прыпадае на 2–9 снежня, але пачынаецца свята ўвечары 1 снежня,

менавіта тады запальваецца першая ханукальная свечка. Потым свечкі будуць запальвацца ва ўзрастаючым парадку кожны дзень свята, так што на восьмы дзень будуць гарэць ўсе восем.

«Свечкі ў Хануку служаць крыніцай духоўнага святла і не прызначаны для асвятлення памяшканняў, — тлумачыць піяр-менеджар Мінскага яўрэйскага абшчыннага дома Валянціна Мароз. — Іх усталёўваюць ля акна або дзвярэй, якія выходзяць на вуліцу, каб святло агнёў мог убачыць кожны».

У разгар свята, 5 снежня, у Мінску, у Палацы культуры Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25), адбудзецца гала-канцэрт VІІ фестывалю яўрэйскай музыкі «Ханука-2010/5771».

У ім возьмуць удзел лепшыя творчыя калектывы яўрэйскай абшчыны Беларусі і госці фестывалю — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Іна Афанасьева і Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?