Чалавечы арганізм нармальна функцыянуе пры ўнутранай тэмпературы 36,4° С. Падзенне тэмпературы на 2,2 градуса можа стаць дастатковым для таго, каб чалавек загінуў.

Раптоўнае пахаладанне ў Беларусі ўжо прынесла першыя ахвяры – у сталіцы былі знойдзеныя замерзлыя людзі: мужчына 30-35 гадоў і жанчына 50-55, беспрытульныя.

Паводле Белгідраметцэнтра, цягам наступнага тыдня ў Беларусі чакаецца да –20 ноччу і да –18 удзень. Ахвярай нізкай тэмпературы можа стаць кожны.

Што варта зрабіць, каб не замерзнуць?

Найперш -- хавайцеся ад ветру. Пранізлівыя халодныя вятры ў значнай ступені спрыяюць абмаражэнню.

Карыстайцеся цяплом уласнага цела. Калі вы не можаце зайсці ў памяшканне, каб сагрэць пальцы і рукі, засуньце іх пад пахі. Калі згарнуцца ў клубок, у вас таксама з'явіцца больш энергіі.

Таксама страта цяпла ўзмацняецца ад кантакту з вадой.

Пры пераахаладжэнні рэкамендуецца даставіць чалавека да лекара як мага хутчэй, а да таго зрабіць наступнае: перанесці пацярпелага ў цяплейшае месца, укрыць яго коўдрай, даць цёплае пітво. Але не алкаголь -- ён выклікае лжывае пачуццё цяпла. Не спрабуйце сагрэць змерзлага, пасадзіўшы блізка да гарачай лямпы або вогнішча: калі скура абмарожаная -- яе лёгка апячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?