Чытанні распачынаюцца 1 снежня ў краязнаўчым аддзеле Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Яўхіма Карскага і прымеркаваныя да 660-годдзя з даты нараджэння вялікага князя Вітаўта. Яны праходзяць у выглядзе навукова-практычнай канферэнцыі.

Удзел у чытаннях бяруць даследчыкі гісторыі ВКЛ, выкладчыкі, студэнты і краязнаўцы. Тэмы замоўленых дакладаў тычацца асобы князя Вітаўта, унутранай і знешняй палітыкі, якую ён праводзіў падчас панавання ў ВКЛ, а таксама вайсковых традыцый, зброі і рыштунку.

Сярод дакладаў замоўленыя і такія тэмы, як арганізацыя лясной гаспадаркі і палявання ў ВКЛ у XIV–XVстт., праваслаўнае і кананічнае права і вянчанне дачкі Вітаўта.

Гродзенскія краязнаўчыя чытанні праводзяцца штогод і прысвячаюцца юбілеям асобаў, звязаных з Горадняй, а таксама найбольш значным падзеям, якія адбываліся ў гісторыі горада. Сёлетнія чытанні ўжо пятыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?