Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына сёння на пасяджэнні ЦВК выказала сумнеў у верагоднасці правядзення прэзідэнцкіх выбараў у два туры.

Адказваючы 30 лістапада ў Мінску на пытанне журналістаў пра вялікую, паводле яе меркавання, верагоднасць правядзення другога тура выбараў, Ярмошына заявіла: «Я не ведаю, адкуль у вас упэўненасць у другім туры выбараў.

Я ўпэўнена, што Каляды буду сустракаць дома».

Раней сп. Ярмошына не выключала імавернасці правядзення другога тура, прычым 26 снежня.

Як вядома, 25 снежня Раство (Нараджэнне Хрыстова) святкуюць каталікі, пратэстанты і некаторыя праваслаўныя цэрквы, праўда, не ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?