Каля 500 чалавек узялі ўдзел у сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым 29 лістапада ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, які палітык у свой час скончыў.

Разам з Саннікавым з выбаршчыкамі гутарылі рэдактар інтэрнэт-сайта«Хартыя-97» Наталля Радзіна і першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Як адзначыў падчас сустрэчы Саннікаў, у СССР было больш свабоды, чым у сучаснай Беларусі. У 1996 годзе, заявіў ён, Аляксандр Лукашэнка ўзурпаваў уладу, але сёння «ў нас ёсць унікальны шанс зрабіць краіну свабоднай, прычым гэты шанс ёсць у кожнага чалавека».

Паводле слоў палітыка, яму сорамна жыць пры дыктатуры. «Нам шмат гадоў гавораць, што Беларусь — гэта рай зямны, але гэта — хлусня. Мы жылі за кошт ільготных цэн на нафту і газ, але тым не менш такія цэны калі-небудзь заканчваюцца», — адзначыў Саннікаў.

«Лукашэнка гаворыць, што мы знаходзімся да яго ў апазіцыі, — сказаў кандыдат, — але гэта ён знаходзіцца ў апазіцыі да народа».

Саннікаў падкрэсліў, што знешні доўг краіны дасягнуў 25 млрд. долараў, а золатавалютны запас складае толькі 5 млрд. долараў.

Палітык выступіў супраць закона аб люстрацыі, заявіў, што адновіць у Беларусі незалежны суд, а таксама выступіў за адмену смяротнай кары.

Саннікаў заявіў, што выбары, прызначаныя на 19 снежня, не будуць свабоднымі і справядлівымі. Паводле яго слоў, народ можа і павінен выбіраць урад. Палітык заклікаў усіх прысутных выйсці 19 снежня ў 20.00 на Кастрычніцкую плошчу, каб адстаяць свой выбар або адсвяткаваць перамогу.

Станіслаў Шушкевіч заявіў, што Саннікаў з’яўляецца найбольш прымальным кандыдатам у прэзідэнты, у яго ёсць праграма і каманда. «У палітычным, эканамічным і маральным сэнсе Саннікаў — прыклад таго, як сябе павінен паводзіць кандыдат у прэзідэнты», — лічыць ён.

Шушкевіч адзначыў, што для яго галоўны крытэрый паспяховасці дзяржавы — працягласць жыцця яго грамадзян. У Беларусі, паводле яго слоў, нават па афіцыйнай статыстыцы самая кароткая ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі працягласць жыцця.

Саннікаў адказаў на пытанні студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?