Нацыянальны банк Беларусі да 2015 года плануе стварыць рэгіянальны фінансавы цэнтр, паведаміў 23 лістапада на прэс-канферэнцыі старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч.

Паводле яго слоў, праца ў гэтым кірунку ўжо пачалася. «У нас створана рабочая група, задачы якой — унесці план мерапрыемстваў Нацыянальнаму банку і ўраду, каб у 2015 годзе стварыць рэгіянальны фінансавы цэнтр у Мінску, а ў 2020 годзе — міжнародны фінансавы цэнтр», — зазначыў Пракаповіч.

«Мы знаходзімся на перакрыжаванні ўсіх дарог, таму нам трэба і выгадна мець рэгіянальны фінансавы цэнтр, а затым і міжнародны», — патлумачыў кіраўнік Нацбанка.

«Праца вялікая, цяжкая. Зараз мы толькі ў пачатку шляху і будзем працаваць», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?