Максім Мірны (8-е месца ў сусветным парным рэйтынгу) і Махеш Бхупаці (6) з перамогі стартавалі на выніковым турніры ў Лондане.

«Пасеяная» пад чацвёртым нумарам беларуска-індыйская пара з лікам 7:6 (7:2), 6:4 выйграла ў паляка Любаша Кубата (10) і аўстрыйца Олівера Мараха (11), якія маюць пяты нумар «пасеву».

У групе В Мірны і Бхупаці згуляюць таксама з Дэніелам Нестарам (Канада, 3) і Ненадам Зімонджычам (Сербія, 4), а таксама з Уэслі Мудзі (ПАР, 12) і Дзікам Норманам (Бельгія, 19).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?