Затрыманы за правядзенне несанкцыянаванага пікету ў Віцебску актывіст апазіцыі Барыс Хамайда асуджаны на пяць сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта ён паведаміў БелаПАН.

Затрыманы разам з Хамайдам актывіст Ян Дзяржаўцаў прыгавораны да штрафу ў 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў).

Нагадаем, актывісты былі затрыманыя міліцыяй падчас правядзення несанкцыянаванага пікету каля дома № 28 па вуліцы Леніна, які вядомы жыхарам Віцебска як «сіні дом». На плакатах пікетчыкаў былі надпісы: «Толькі байкот!», «Удзел у выбарчым фарсе — здрада Радзіме».

Хамайду і Дзяржаўцава даставілі ў Чыгуначны РАУС, а затым у раённы суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?