На сродкі Гранта ў галіне культуры і мастацтва кіраўніка Яраслаўскай вобласці Сяргея Вахрукава пройдзе акцыя «Сустрэчны рух» з удзелам беларускіх музыкаў.

Моладзевая музычная акцыя «Сустрэчны рух» пачынаецца 24 лістапада ў межах расійска-беларускага праекта «Агульнасць народаў — агульнасць культур». Удзел возьме магілёўскі гурт Akute.

Падчас акцыі адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Русь і Беларусь — сустрэчны рух» і выставы «Геній зямлі беларускай», прысвечанай Максіму Багдановічу. Беларускі паэт жыў у Яраслаўлі восем гадоў.

Выступленне гурту Akute пройдзе пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?