Пра гэта заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, выступаючы 17 лістапада на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Франкфурце-на-Майне.

Паводле слоў прэм`ера, у Беларусі праведзена вялікая праца па змяненні заканадаўства для паляпшэння ўмоў вядзення бізнесу і спрыяльнага інвестыцыйнага клімату.

Сідорскі, у прыватнасці, звярнуў увагу на спрашчэнне працэдуры адкрыцця бізнесу.

«Затраты на адкрыццё бізнесу зніжаныя ў дзевяць разоў, патрабаванні да статутных фондаў — у тры разы», — сказаў ён.

У выніку, сцвярджае прэм`ер, адкрыць бізнес у Беларусі можна за пяць дзён і ажыццявіць усяго пяць працэдур. Для параўнання Сідорскі прывёў Расію, дзе гэтыя паказчыкі складаюць 30 дзён і дзевяць працэдур, а таксама Украіну — 27 дзён і дзевяць працэдур.

Палепшаныя і ўмовы допуску прыватных інвестараў да зямельных участкаў, заявіў Сідорскі. Паводле яго слоў, інвестар можа па прынцыпу аднаго акна прайсці ўсе працэдуры і ўзгадненні для атрымання зямельных участкаў. «Мы ўзялі ўсё лепшае ў гэтай частцы, што ёсць у Еўропе», — заўважыў кіраўнік урада.

Вялікія змяненні, адзначыў ён, адбыліся таксама ў частцы спрашчэння падатковага заканадаўства і спрашчэння падатковай нагрузкі на бізнес.

З 1 студзеня 2011 года ў Беларусі будуць дзейнічаць толькі пяць асноўных падаткаў, сказаў Сідорскі.

«Мы выйдзем на зусім простую падатковую сістэму. Яна па складзе падаткаў і збораў фактычна не будзе адрозніваецца ад еўрапейскай падатковай сістэмы», — падкрэсліў прэм`ер-міністр і дадаў, што ў выніку рэформ падатковая нагрузка ў Беларусі зніжаная на 5%.

Сяргей Сідорскі ўказаў на «беспрэцэдэнтныя меры», прынятыя ў Беларусі па дэклараванні капіталу. «Мы будзем вітаць прыход любых інвестыцый у краіну і банкаўскі сектар. У інвестыцыйным кодэксе мы гарантуем інвестарам самастойнае распараджэнне прыбыткам, які яны могуць рэінвеставаць або бесперашкодна вывозіць за мяжу па сваім меркаванні», — заявіў ён.

Кіраўнік урада таксама паведаміў, што ў мэтах спрашчэння працы з інвестарамі і стварэння для іх спрыяльных умоў у краіне створана агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?