За дзевяць месяцаў гэтага года Беларусь скараціла імпарт нафты з Расіі ў 1,7 разу ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам — з 16,2 да 9,4 млн. тон,

паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску 16 лістапада намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Ірына Кангро.

Апрача таго, за дзевяць месяцаў амаль у чатыры разы скараціўся імпарт нафтапрадуктаў з Расіі — з 2,7 да 0,7 млн. тон.

Разам з тым у студзені—верасні Беларусь нарасціла экспарт асноўных відаў тавараў у Расію, зазначыла Кангро. Так, экспарт грузавых аўтамабіляў склаў 3,7 тыс. замест 1,1 тыс. у студзені—верасні 2009 года (рост у 3,5 разу), малака і малочных прадуктаў — 419,3 тыс. тон замест 319,6 тыс. тон (рост на 31,2%), трактароў — 12,8 тыс. замест 10,4 тыс. (рост на 22,7%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?