Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, на якім будуць зарэгістраваны кандыдаты ў прэзідэнты, пройдзе 18 лістапада ў Палацы Рэспублікі, пачатак у 12.00.
Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы і кіраўнікі іх ініцыятыўных груп ужо праінфармаваны аб правядзенні пасяджэння Цэнтральнай камісіі. Аднак, адзначыў ён,
абавязковая прысутнасць на пасяджэнні патэнцыяльнага кандыдата не патрабуецца.
Заяву аб згодзе балатавацца кандыдатам у прэзідэнты ў ЦВК перадалі 11 чалавек:
— намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў;
— дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка;
— кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч;
— лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў;
— індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі;
— намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук;
— сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі;
— лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў;
— лідар аргкамітэта па стварэнні Беларускай
— эканаміст Віктар Цярэшчанка;
— дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітрый Ус.
Аднак у Правальскага няма шансаў быць зарэгістраваным кандыдатам у прэзідэнты, бо ў яго падтрымку не сабрана неабходная колькасць подпісаў.