Развітанне з народным мастаком Беларусі праходзіць у Доме афіцэраў.

І праз гадзіну ад пачатку паніхіды людзей каля Дома афіцэраў не менела.

І праз гадзіну ад пачатку паніхіды людзей каля Дома афіцэраў не менела.

Грамадзянская паніхіда працягнецца да 13 гадзін, пасля чаго адбудзецца пахаванне.

Развітацца з Міхасём Савіцкім прыйшло шмат людзей, нягледзячы на супярэчлівасць яго асобы. Сябры, калегі, вучні. Асобныя дэлегацыі з творчых універсітэтаў.

І праз гадзіну ад пачатку паніхіды людзей каля Дома афіцэраў не менела.

На вуліцы ўсюды ходзяць «ціхары» з рацыямі — побач адміністрацыя прэзідэнта. Мо і Аляксандр Лукашэнка прыедзе на развітанне з самым шанаваным уладай мастаком. Хаця вянок ад яго ўжо стаіць у нагах нябожчыка.

Пахаваюць Міхася Савіцкага на Алеі ганаровых грамадзян на Усходніх могілках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?