У беларускай сталіцы з'явіліся дзве новыя вуліцы, старыя могілкі здабылі назву, а адна з набярэжных рэкі Свіслач цяпер будзе звацца па-новаму. Адпаведнае рашэнне прыняла Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў.

У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца пра прысваенне праектаванай вуліцы ў межах вуліц Адэскай, Лаза, Ушакова, Катоўскага, Чалюскінцаў імя партызана і савецкага чыноўніка Віктара Ільіча Лівенцава, які памёр у мінулым годзе. Надалей яна будзе называцца «вуліца Лівенцава».

Праезду ў 11-м квартале жылога комплексу «Вясёлкавы» (малапавярховая забудова ў межах вуліц Піянерскай, Ціхай, завулка Ціхага) прысвоена назва «завулак Салаўіны».

Безназоўным могілкам у межах вуліцы Чарвякова і Старавіленскага гасцінца прысвоена назва «Мінскія брацкія ваенныя могілкі 1914–1918 гг.».

Нарэшце, вуліца Камунальная набярэжная пераназвана ў Траецкую набярэжную.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?