Фрунзенскім РУУС Мінска распачата справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (ч. 1 арт. 147 КК) у дачыненні да 27-гадовай мінчанкі.

Як сказала прэс-афіцэр раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Ала Галубовіч, у суботу, 30 кастрычніка, дзяўчына са сваім сябрам адпачывала ў лесапарку «Мядзвежына» ў мікрараёне Сухарава.

Падпітаму прыяцелю не спадабалася, як яна нанізвае мяса для шашлыку, ён стаў крычаць, развярнуў нагой мангал, мяса пападала на зямлю.
У адказ дзяўчына папрасіла маладога чалавека сысці, але хлопец кінуўся ў бойку, за што атрымаў шампурам у грудзі.

Максімальная санкцыя ч. 1 арт. 147 КК — восем гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?