Крымінальная справа за рабаванне заведзеная Заводскім РУУС Мінска ў дачыненні работніка сталічнага прадпрыемства і непрацуючага грамадзяніна.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, прадстаўляючыся супрацоўнікамі міліцыі, гэтыя людзі абшуквалі мінакоў і забіралі ў іх грошы і мабільныя тэлефоны. Пакуль вядома пра два такія эпізоды. Ахвярамі злачынцаў сталі 37-гадовы і 27-гадовы мінчукі.

Ілжэміліцянеры затрыманыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?