З пачатку 2010 года падатковыя інспектары праверылі больш за 2 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, ці 6,8% ад зарэгістраваных у Гомельскай вобласці. Парушэнні заканадаўства ўстаноўлены ў 96,8% плацельшчыкаў, ці ў 1.991 ІП.

Як паведамляе прэс-цэнтр ІМПЗ па Гомельскай вобласці, ад прадпрымальнікаў-парушальнікаў у бюджэт вобласці паступіла 1,9 мільярда рублёў.

За дзевяць месяцаў у бюджэт вобласці індывідуальнымі прадпрымальнікамі выплачана 79,8 млрд. рублёў, плацельшчыкамі адзінага падатку — 55,1 млрд. рублёў, ці 70% усіх паступленняў. Каля 2 тысяч чалавек ажыццявілі даплату адзінага падатку ў добраахвотным парадку на суму 272,1 млн. рублёў.

У рэгіёне на сёння зарэгістравана 30.107 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?