У паштовым аддзяленні канцылярыі кіраўніка ўрада Нямеччыны Ангелы Меркель у аўторак была знойдзена пасылка з выбуховым прыстасаваннем.

Міністар унутраных справаў Томас дэ Мэзьера паведаміў, што пасылка была дасланая з Грэцыі і што бомба паводле канструкцыі нагадвае тыя, што былі закладзеныя ў пасольствах у Афінах апошнімі днямі.

Паліцыі ўдалося абясшкодзіць выбуховае прыстасаванне. Ніхто не пацярпеў.

***

У Грэцыі тым часам затрымліваюць усю пошту, адрасаваную за мяжу. Праверкі праводзяцца ў сувязі з выяўленнем падазроных пасылак, адпраўленых на адрасы замежных палітыкаў і дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Пакет з выбуховым рэчывам быў перахоплены ў офісе Ангелы Меркель. Падазроны пакет, накіраваны з Афінаў на адрас італьянскага прэм’ера Бэрлусконі пачаў гарэць, калі яго паліцыя адкрыла пры праверцы. Як мяркуецца, да кампаніі маюць дачыненне грэцкія анархісты-экстрэмісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?