Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Дзмітрый Ус 2 лістапада накіраваў Аляксандру Лукашэнку зварот з просьбай у тэрміновым парадку ініцыяваць змяненні выбарчага заканадаўства. Пра гэта Ус паведаміў БелаПАН.

На яго думку, у Выбарчы кодэкс неабходна ўнесці папраўку, якая дае кандыдату ў прэзідэнты права «накіроўваць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі з паўнамоцтвамі падліку бюлетэняў і подпісу пратакола іх падліку».

«Калі Лукашэнка зацікаўлены правесці дэмакратычныя выбары, то ён можа ў тэрміновым парадку ўнесці ў парламент адпаведны законапраект, і праз тыдзень ён будзе прыняты», — заявіў Ус.

У падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі дырэктара ТДА «Трывіум» Дзмітрыя Уса сабраныя 110.753 подпісы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?