У Мінску з 12-й да 14-й гадзіны каля ГУМа пройдзе супольны пікет з удзелам кандыдатаў у прэзідэнты і іх збіральнікаў подпісаў.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар кампаніі «Гавары праўду!» Юлія Рымашэўская.

«Менавіта наша каманда збіраецца ў гэты апошні дзень збору подпісаў урачыста адзначыць завяршэнне кампаніі, прыцягнуць увагу мінакоў, узнагародзіць лепшых збіральнікаў подпісаў і згарнуць намёты кругласуткавага пікету».

Паводле Ю.Рымашэўскай, мэта «Параду пікетаў» — паказаць, што дэмакратычныя кандыдаты здольныя да дыялогу, салідарнасці. «Мы спадзяемся, што гэты агульны пікет будзе толькі першым на шляху да агульнай згоды», — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?