Увагу супрацоўнікаў Ганцавіцкай міжрайінспекцыі прыцягнуў грузавік «ЗІЛ-157», які знаходзіўся непадалёку ад вадаёма «Тухавіцкія разлівы»(Ляхавіцкі раён).

У аўтамабілі знаходзіліся трое: пенсіянер, вучань СШ і беспрацоўны. Калі інспектары «пакапаліся» ў аўтамашыне, то дасталі два акумулятары, пераўтваральнік току і 120 кг рыбы, здабытай пры дапамозе электратоку.

Пакуль ішла разборка, кіроўца аўтамашыны кінуўся ў кусты і паспрабаваў уцячы, але яго дагналі. Была выклікана аператыўная група з Ляхавіцкага аддзела міліцыі, і цяпер разглядаецца пытанне пра завядзенне крымінальнай справы. Шкода, нанесеная прыродзе, ацэненая ў 26 млн 110 тысяч рублёў. Накладзены арышт на маёмасць у суме 9 млн. 500 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?