У вёсцы Баронькі Касцюковіцкага раёна пры сутыкненні матацыкла з гужавой павозкай загінуў 36-гадовы мясцовы жыхар.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, 26-гадовы матацыкліст кіраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, не маючы права на кіраванне. У вазку матацыкла знаходзіўся яго 36-гадовы таварыш.

«Пасля сутыкнення з гужавой павозкай матацыкл з’ехаў у кювет, некалькі разоў перакуліўся і загарэўся», — паведамілі ў ДАІ.

У выніку аварыі пасажыр матацыкла загінуў на месцы, а нецвярозы вадзіцель з траўмамі быў дастаўлены ў раённую бальніцу. У дачыненні да яго распачата справа на падставе артыкула 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?