Пра гэта паведаміў у аўторак намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін на 5-й міжнароднай канферэнцыі «Рознічныя банкаўскія прадукты і паслугі: тэндэнцыі і перспектывы». Арганізатарам канферэнцыі выступіла ААТ «Белаграпрамбанк».

«У гэтым годзе адбываецца даволі хуткае зніжэнне ставак па крэдытах насельніцтву. Максімальны ўзровень працэнтных ставак па няльготных крэдытах быў у лютым — 25,8%. Але Нацыянальным банкам і ўрадам з пачатку года прымаліся актыўныя меры па зніжэнні ставак,

і ўжо ў верасні сярэдняя стаўка па няльготных крэдытах насельніцтву склалася на ўзроўні 18,5%.
Такім чынам, зніжэнне гэтага паказчыка за такі кароткі перыяд амаль на трэць — гэта добрыя тэмпы, хоць гэты працэс будзе прадаўжацца», — сказаў Мікалай Лузгін.

Ён адзначыў, што аб’ём крэдытнай запазычанасці фізічных асоб у беларускіх банках на 1 кастрычніка 2010 года склаў Br20,1 трлн., або 25,3% у агульным аб’ёме крэдытнага партфеля банкаў. На аднаго жыхара рэспублікі на 1 кастрычніка прыпадала Br2119,3 тыс. крэдытнай запазычанасці.

Асноўнымі напрамкамі крэдытавання па-ранейшаму застаюцца фінансаванне нерухомай маёмасці і крэдытаванне на спажывецкія мэты. Пры гэтым намеснік старшыні Нацбанка растлумачыў: «У мінулым годзе былі пэўныя цяжкасці ў фінансавай сферы (дэвальвацыя, забарона на крэдытаванне ў замежнай валюце), таму крыху знізілася крэдытаванне на спажывецкія патрэбы, але пры гэтым захаваўся рост па крэдытаванню нерухомай маёмасці». Так, калі ў студзені 2009 года доля крэдытаў на спажывецкія патрэбы складала 45,7%, то цяпер яна знаходзіцца на ўзроўні 29,2%. Доля крэдытаў на нерухомую маёмасць павялічылася з пачатку 2010 года з 65,2% да 70,8%. Пры гэтым асноўная частка такіх крэдытаў — ільготныя. У цэлым запазычанасць па выдадзеных ільготных крэдытах з 2005 года павялічылася ў 13 разоў да Br11,5 трлн. на 1 кастрычніка 2010 года.

Вядучым банкам па крэдытаванню насельніцтва з’яўляецца Беларусбанк, доля якога ў агульнай запазычанасці фізічных асоб складае 71,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?