У Магілёўскім абласным судзе 25 кастрычніка распачаўся працэс аб справе фацінскага маньяка.

Сёлета напрыканцы сакавіка ў Магілёве ў раёне вуліцы Фаціна былі знойдзены два расчлянёныя жаночыя целы. Жорсткія забойствы ўскалыхнулі ўвесь горад. Аднак ужо праз некалькі тыдняў міліцыя затрымала падазраванага ў забойстве, які жыў у тым жа раёне, дзе былі знойдзены астаткі ахвяраў. Падазраваны адразу прызнаў сваю віну і стаў даваць паказанні. На лаве пасудных — магіляўчанін 1970 года нараджэння. Ён мае працоўную прафесію, але нідзе не працаваў. Халасцяк, злоўжываў спіртнымі напоямі і жыў адзін у кватэры, дзе за даўгі была адключана электраэнергія.

Следства цягнулася паўгода, усе матэрыялы крымінальнай справы змешчаны ў 4-х тамах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?