Ініцыятыўная група кандыдата ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва па стане на вечар 25 кастрычніка сабрала 101 200 подпісаў.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў з гэтай нагоды: «Гэта выдатны вынік. Партыя даказала, што ў беларускай палітыцы нацыянальная ідэя — моцны матывуючы фактар. Я ўдзячны ўсім нашым рэгіянальным актывістам, якія не спакусіліся на штучна інфармацыйна надзьмутыя безыдэйныя палітычныя праекты. Менавіта такія людзі цягам папярэдніх стагоддзяў адстойвалі незалежнасць бацькаўшчыны і пісалі сапраўдную гісторыю Беларусі».

Янукевіч заклікаў працягваць збор подпісаў і акуратна здаваць ужо сабраныя ў тэрытарыяльныя камісіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?