РУП «Белтэлекам» з 1 лістапада на 50% знізіць кошт гарантаванай паласы прапускання для інтэрнэт-аператараў.

Гэта трэцяе зніжэнне кошту паслугі сёлета, паведамілі ў «Белтэлекаме». Кошт гарантаванай паласы прапускання для інтэрнэт-аператараў зніжаўся з 19 красавіка на 25% і з 1 ліпеня на 50%.

***

«Белтэлекам» быў створаны 3 ліпеня 1995 года. З’яўляецца першасным інтэрнэт-правайдарам у Беларусі, ажыццяўляе перадачу даных па камутаванай сетцы агульнага карыстання, забяспечвае доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў інтэрнэта, прадастаўляе ў карыстанне міжнародныя лічбавыя патокі і каналы практычна любой ёмістасці, забяспечвае роўныя ўмовы працы аператараў мабільнай сувязі Беларусі шляхам падключэння іх да міжнароднай станцыі, аказвае паслугі па міжгароднім і міжнародным роўмінгу. Абаненцкая база кампаніі — больш за 3,8 мільёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?