Адміністрацыя Кубы на чале са старшынём дзяржаўнай рады выспы Раулем Кастра апублікавала новы звод правілаў,
паводле якіх кубінцы ўпершыню за апошнія 50 гадоў змогуць адкрываць прыватны бізнэс і наймаць на працу супрацоўнікаў.

Сума падатковых адлічэнняў будзе залежаць ад велічыні прыбытку. У сярэднім падатковыя стаўкі складуць ад 25 да 50%.

Пры гэтым прадпрымальнікі, штогадовы даход якіх складае менш за 5 тысяч кубінскіх песа (каля $200), будуць вызваленыя ад падатку.

Улады Кубы разлічваюць, што новаўвядзенні ажывяць эканоміку выспы і будуць спрыяць стварэнню новых працоўных месцаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?