Беларускаму цырку забаранілі даваць прадстаўленні меней за 140 разоў на год, тэатрам "рэспубліканскай формы ўласнасці" – меней за 280. Такую норму ўсталяваў урад для ўстановаў культуры, якія атрымліваюць фінансавую дапамогу за кошт бюджэту, паведамляе "Ежедневник".

Пры невыкананні нормаў бюджэтныя сродкі трэба будзе вярнуць дзяржаве прапарцыйна непаказананай колькасці спектакляў (канцэртаў, прадстаўленняў, паказаў фільмаў).

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?