Аляксандра Атрошчанкава,
«Следчага пракуратуры Азарэвіча цікавіла маё выказванне ў фільме „Хросны бацька — 4“, дзе я выказаў перакананасць у тым, што смерць Алега Бябеніна была гвалтоўнай.Мне было зададзена пытанне, ці ёсць у мяне нейкая канкрэтная інфармацыя пра забойства або я проста выказаў сваю здагадку. Я растлумачыў, што ў інтэрв’ю з журналістамі тэлеканалу НТВ заявіў, што версію пра самагубства Алега лічу непераканаўчай зыходзячы з асабістых якасцяў Бябеніна і акалічнасцяў здарэння, уключаючы ранкі на кісці левай рукі, спосаб павешання, няяснасці з часам смерці і іншыя несупадзенні ў афіцыйнай версіі. Таксама следчага цікавіла дзейнасць Алега як кіраўніка сайта charter97.org і тое, хто кіруе сайтам сёння», — раказаў Аляксандр Атрошчанкаў
На гэтую ж тэму ў панядзелак быў апытаны пракуратурай сябар Алега Бябеніна Фёдар Паўлючэнка.
0
0
0
0
0
0