Расія і Польшча ў нядзелю ў Маскве ўхвалілі тэкст пагаднення аб пастаўках прыроднага газу ў Польшчу.

У дакуменце прадугледжваецца павелічэнне аб’ёмаў паставак у Польшчу газу на два мільярды кубічных метраў у год. Пастаўкі расійскага газу будуць ажыццяўляцца да 2022, а транзіт — да 2019, як гэта было прадугледжана ў старым кантракце. Для ўступлення дакумента ў сілу ён павінен быць падпісаны на ўзроўні ўрадаў дзвюх краін, а таксама паміж кампаніямі «Газпром-экспарт» і PGNiG.

Польскі бок на перамовах у штаб-кватэры «Газпрома» прадстаўлялі два намеснікі міністра эканомікі — Іяана Стшелец-Лабадзіньска і Марцін Каролец, намеснік міністра дзяржмаёмасці Мікалай Будзаноўскі і старшыня Польскага нафтагазавага прадпрыемства PGNiG Міхал Шубскі.

Расійскі бок прадстаўлялі намеснік міністра энергетыкі Расіі Анатоль Яноўскі і намеснік кіраўніка «Газпрома» Аляксандр Мядзведзеў.

Cустрэча праходзіла таксама з удзелам кіраўніка генеральнай дырэкцыі па пытаннях энергетыкі Еўракамісіі Філіпа Лоўва, які, як адзначаецца, не выказаў ніякіх заўваг па дасягнутай дамове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?