Пра гэта заявіў у чацвер прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Уільямам Дэлаханта.

«У нас ёсць добрыя перспектывы таго тавараабароту, які мы мелі яшчэ ў 2007 годзе, а гэта больш як $700 млн», — сказаў Сяргей Сідорскі.

Прэм’ер-міністр нагадаў, што па вядомых прычынах кіраўніцтва ЗША прыняло шэраг рашэнняў не на карысць эканомікі Беларусі па прысутнасці нашых экспарцёраў на амерыканскім рынку. Разам з тым ён падкрэсліў, што беларускі экспарт у ЗША заўсёды быў прадстаўлены высокатэхналагічнымі таварамі, перш за ўсё хімічнай прадукцыяй, хімічнымі валокнамі.

У выніку тавараабарот Беларусі і ЗША апошнія два гады істотна знізіўся і па выніках 2009 года склаў каля $490 млн. Цяпер ЗША займае 11-е месца ў тавараабароце з Беларуссю. «Мы хацелі б, каб яно было вышэйшае», — сказаў прэм’ер-міністр і дадаў, што Беларусь зацікаўлена ў больш актыўным супрацоўніцтве з амерыканскімі кампаніямі.

Сяргей Сідорскі нагадаў, што асабліва ва ўмовах крызісу

яму часта даводзілася сустракацца з прадстаўнікамі буйнейшых амерыканскіх кампаній, якія зацікаўлены «ставіць буйныя вытворчасці ў нашай краіне».

Улічваючы зацікаўленасць гэтых бізнесменаў у супрацоўніцтве з Беларуссю, быў створаны Савет дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і ЗША.

Сяргей Сідорскі нагадаў, што цяпер у Беларусі зарэгістравана 327 сумесных і замежных прадпрыемстваў з амерыканскім капіталам. Найбольш значныя фінансавыя сродкі ўкладзены ў СП ААТ «Спартак», лячэбна-камерцыйнае СП «Белдэнтка», ААТ «Магілёўскі металургічны завод». У 2009 годзе ў эканоміку Беларусі прыцягнута $54 млн. амерыканскіх інвестыцый, у тым ліку прамых $35 млн.

Дынамічна развіваецца і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з ЗША. Шэраг амерыканскіх кампаній у сферы высокіх тэхналогій зарэгістраваны ў якасці рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій і мае свае прадстаўніцтвы ў Беларусі. У 2010 годзе сваё прадстаўніцтва плануе адкрыць кампанія «Майкрасофт».

«Прымаючы вашы інвестыцыі ў нашу краіну, мы адкрыты сёння і для таго, каб прыватызаваць нашу эканоміку з удзелам амерыканскага капіталу», — сказаў Сяргей Сідорскі.

«У сваю чаргу Уільям Дэлахант адзначыў: «Мне ўдалося паглядзець Мінск, і, на мой погляд, адно з самых яркіх яго адрозненняў ад іншых гарадоў (а мне ёсць з чым параўноўваць, я нядаўна вярнуўся з Масквы), у тым ліку амерыканскіх, — гэта тое, што Мінск не проста прывабны горад, ён мне спадабаўся і ў плане камфорту знаходжання ў ім». Асабліва Уільям Дэлахант адзначыў цеплыню і гасціннасць беларускага народа.

У цэлым на сустрэчы з членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прэм’ер-міністр расказаў аб эканамічных рэформах, што праводзяцца ў Беларусі, мадэрнізацыі прадпрыемстваў, інвестыцыйнай палітыцы, а таксама аб пазіцыях Беларусі ў рэйтынгах Сусветнага банка і ААН.

Паміж Беларуссю і ЗША дзейнічаюць шэсць міжурадавых пагадненняў у галіне эканамічнага супрацоўніцтва, садзейнічання банкаўскай дзейнасці і ў іншых сферах. У студзені-жніўні 2010 года тавараабарот Беларусі і ЗША быў $302,6 млн., беларускі экспарт у ЗША склаў 179,4 працэнта ад узроўню аналагічнага перыяду 2009 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?