Навукоўцы з універсітэта Гламоргана ва Уэльсе высветлілі, што пачуццё гумару рэзка слабее ў людзей, якім болей за 52 гады. Выявілася таксама, што мужчыны сталага веку больш бурклівыя ў параўнанні з жанчынамі:

у 60 год яны бурчаць і наракаюць на жыццё ў чатыры разы часцей за сваіх равесніц.

Дзеці да 12 год смяюцца вельмі часта — да 300 разоў на суткі, цвердзяць навукоўцы.

Падлеткі — у сярэднім 6 разоў. Тыя, каму за 20 — усяго чатыры разы. А вось трыццацігадовыя смяюцца часцей, бо ў гэтым ім дапамагаюць іхнія дзеці. Далей жыццё робіцца менш забаўным. Пасля 40 людзі смяюцца звычайна тройчы на дзень, а потым — яшчэ радзей.

Людзі пасля 50 усё болей турбуюцца цераз грошы і здароўе і ўсё часцей скардзяцца, піша regions.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?