Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 кастрычніка 2010 года склаў 0,4% эканамічна актыўнага насельніцтва. За верасень гэты паказчык не змяніўся.

На працягу 2009 года назіралася ваганне ўзроўню беспрацоўя ад 0,4 да 0,5%, паведамілі ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

У службах занятасці на 1 кастрычніка было зарэгістравана 3.813 беспрацоўных.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў верасні склаў 46,6 тыс. рублёў, у жніўні — 45 тыс. рублёў.

У студзені-верасні па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася больш чым 19 тыс. чалавек. На пастаянную ці часовую працу працаўладкавана 9.643 чалавекі, з іх 5.496 беспрацоўных атрымалі пастаянную працу.

На часовую працу ў вольны ад вучобы час працаўладкавана 2.600 студэнтаў і школьнікаў. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіравана 1.759 беспрацоўных. У грамадскіх работах узялі ўдзел 2.945 чалавек, у тым ліку 2.047 беспрацоўных.

Лік заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 кастрычніка склаў 18.763, у тым ліку для працоўных — 14.678.

Пры пошуку працы да камп’ютарных інфарматараў звярнуліся больш за 257 тыс. чалавек, анкету-рэзюмэ запоўнілі 1.858 чалавек.

Паводле звестак камітэта, найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў сталіцы з’яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў (504 вакансіі), слесары-электраслесары (1.314), грузчыкі (194), прыбіральшчыкі (541), медсёстры (467), урачы-тэрапеўты (116), машыністы (338), бетоншчыкі (248), муляры (608), выхавацелькі (385), кандуктары (626), прадаўцы (554), інжынеры (387), міліцыянеры (317) і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?